Казімір Сваяк - наш знакаміты зямляк
Ёсць людзі, пра якіх ніколі не будзе напісана дастаткова, таму што немагчыма апісаць словамі ўсю веліч іх здзяйсненняў. Усё гэта ў поўнай меры можна аднесці да грамадскага дзеяча, беларускага каталіцкага святара Казіміра Сваяка. Гэты чалавек пражыў кароткае, але яркае, напоўненае духоўнымі подзвігамі жыццё. Сам ён з сапраўднай душэўнай апантанасцю служыў нацыянальнай ідэі і так жа ахвярна аддаваў сябе Богу, імкнучыся паяднаць гэтыя два высокія пачаткі жыцця. І трэба сказаць, што яму ўдавалася злучыць боскае і зямное, вечнае і надзённае.
Пісьменнік жыў і тварыў у няпросты час. У гісторыі развіцця беларускай літаратуры 1920-1930-я гады – час станаўлення новага мастацтва, час эксперыментаў, пошукаў, навацый, зменаў у свядомасці чалавека, абнаўлення тэматыкі, формаў, жанраў.
Упершыню на Астравеччыне адкрыў Сваяка-паэта, усю веліч яго таленту, Адам Восіпавіч Мальдзіс. Менавіта А. Мальдзісу належыць шэраг публікацый, якія адлюстроўваюць жыццё К. Сваяка, характарызуць яго як творчага чалавека.
Нарадзіўся Канстанцін 12 лютага 1890 года ў вёсцы Барані тагачаснага Свянцянскага павета (зараз Астравецкі раён Гарадзеншчыны, Міхалішкаўскі сельскі савет) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Брат Канстанціна Альбін Стэповіч у далейшым стаў адным з кіраўнікоў БХД. Канстанцін, які скончыў пачатковую і павятовую Свянцянскую школы, ужо падлеткам захапіўся беларускім рухам. У 1906-1907 гадах ён у Вільні, чытае “Нашу Ніву” і выношвае планы стаць святаром, каб адрадзіць Беларусь. У 1908 Канстанцін паступае ў Пецярбургскую духоўную семінарыю, дзе трапляе ў асяродак ксяндзоў-беларусаў: знаёміцца з Адамам Станкевічам, Фабіянам Абрантовічам, Вінцэнтам Гадлеўскім, Язэпам Германовічам. У 1912-м выяўляецца, што ў Канстанціна сухоты. Тады гэта азначала працяглае лячэнне без гарантыяў аздараўлення – і Канстанцін выпраўляецца на вядомы горны курорт Закапанэ ў Польшчы. З 1913-га Канстанцін пачынае друкавацца ў газеце “Беларус”, заснаванай святарамі-беларусамі. З-за хваробы, на ксяндза Канстанціна Стэповіча высвячаюць толькі ў 25, вясной 1915-га. Спачатку яго накіроўваюць вікарыем у Камаі, а затым – у Клюшчаны, паблізу ад Бараняў. Менавіта тут ксёндз Канстанцін разгортвае шырокую беларускую і хрысціянскую дзейнасць. Ён арганізоўвае хор (прычым, маючы добра лірычны тэнар, спявае сам ды грае на скрыпцы), стварае нелегальны гурток “Хаўрус сваякоў” (мэта – самаадукацыя на аснове хрысціянскіх прынцыпаў), ставіць п’есы ўласнага аўтарства – і арганізоўвае ў наваколлі сем беларускіх школ. Паколькі настаўнікаў для такіх школаў ніхто яшчэ не навучаў – Стэповіч зладзіў такія падрыхтоўчыя курсы сам. У 1919-1920-ым, падчас польска-савецкай вайны Канстанцін пад псеўданімам Казімір Сваяк плённа піша для “Крыніцы” – эсэ, абразкі і, канечне, вершы. У 1920-м ксёндз Стэповіч атрымлівае накіраванне ў Засвір, у напаўразбураны кармеліцкі касцёл, пасля паўстання 1863 года перароблены ў праваслаўную царкву, але новымі польскімі ўладамі вернуты каталікам. Тут – зноў рэпрэсіі за беларускасць: у плябаніі праводзяць ператрус, каб знайсці беларускую літаратуру. Але сябры падтрымліваюць: у Засвір прыязджаюць гасцяваць Язэп Драздовіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Адам Станкевіч. У 1924-м у Вільні выходзіць першы зборнік вершаў Казіміра Сваяка – “Мая Ліра”. Паэзія Казіміра Сваяка напружаная, пакутлівая. Святар ведае, што ён павольна памірае, што ягоная краіна, разарваная суседзямі, прыгнечаная і прыніжаная; ён, быццам біблійны Іоў, адчайна крычыць да Бога і просіць справядлівасці. У 1925-1926 гадах, надламаны хваробай, Канстанцін дагарае ў Закапанэ. Піша брату ды ксяндзу Станкевічу, каб забралі яго на радзіму. Увесну 1926-га Адам Станкевіч перавозіць яго ў шпіталь у Вільні – і дзяжурыць ля ягонага ложка. Памёр ксёндз Канстанцін Стэповіч, Казімір Сваяк, летам 1926 года. Казімір Сваяк прасіў пахаваць яго ў родных Клюшчанах, але віленская грамада вырашыла інакш. Пахавалі Канстанціна на могілках Росах – ягоны помнік і сёння можна бачыць побач з надмагіллем літоўскага нацыянальнага героя мастака і кампазітара Мікалоюса Чурлёніса. На развітанне са сваім ксяндзом, да ўсталявання помніка, моладзь з ягонай парафіі ў Клюшчанах прайшла пешшу 85 кіламетраў. У апошнія гады грамада Астравеччыны правяла вялікую працу дзеля ўшанавання памяці свайго вялікага земляка. У камайскім касцёле ўсталяваная мемарыяльная дошка, у Клюшчанах усталяваны памятны камень і праходзяць памінальныя імшы, а ў Баранях створаны адмысловы музей і адбываюцца чытанні ў гонар Казіміра Сваяка.

Рыта Кунігель і яе творчасць
А вось Рыта Кунігель зараз жыве побач з намі і радуе сваіх аднавяскоўцаў сваёй творчасцю.