Ваколіцы Міхалішак

Беларуская АЭС

          Беларуская атамная электрастанцыя сумарнай магутнасцю да 2,4 тысяч Мвт будуецца ў 18 кіламетрах ад горада Астраўца Гродзенскай вобласці і ў 10 кіламетрах ад Міхалішак. Спажываемая краінай электрычная магутнасць у сярэднім складае 6,5 - 7 тысяч МВт. Будаўнічая пляцоўка БелАЭС займае 100 гектараў або квадрат са стараной даўжынёй у 1 км. Вытворчая база з бетонным заводам, цэхамі вытворчасці металавырабаў і іншымі прадпрыемствамі для будаўніцтва размясцілася на такой жа тэрыторыі.




Сарачанскія азёры

          На паўночным захадзе Беларусі, у Гродзенскай вобласці, у 10 кіламетрах ад Міхалішак Астравецкага раёна, ёсць дзіўны па прыгажосці край. Непадалёку ад граніцы з Літвой, дзе злучаюцца адміністратыўныя межы Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай вобласцей, знаходзяцца Сарачанскія азёры, якія ўтвараюць жывапісны ланцужок вадаёмаў. Цяпер гэта абараняемая прыродная тэрыторыя, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння.









МОЙ РОДНЫ КУТ

Наш доўг – наша памяць Блог " Паклонімся вялікім тым гадам "